Уладзімір Караткевіч - Зямля пад белымі крыламi
Народная асвета, Мінск, 1992. - 270 с.
Нарыс Уладзімера Караткевіча прысьвечаны Беларусі. Аўтар запрашае маладога чытача ў падарожжа па Беларусі, спрабуе паказаць хараство роднай прыроды,
прывіць любоў да роднае зямлі, зацікавіць гісторыяй беларускага народу. Падставай для паўстаньна нарысу Уладзімера Караткевіча сталі яго асабістыя
перажываньні і ўспрыманьне тых іншых падзеяў, сьведкам каторых ён быў. Як зазначыў сам аўтар, нарыс быў створаны не для таго, каб усё распавесьці,
але для таго, каб зацікавіць моладзь гісторыяй і прыродай ды прыгажосьцю роднай зямлі. Нарыс паводле задумы павінен быць штуршком да пазнаньня і
цікаўнасьці маладога пакаленьня да роднай зямлі.
Адам Богданович - Пережитки древнего миросозерцания у белорусов
Беларусь, 2020. - 206 с.
Наблюдения за жизнью и культурой белорусского народа, в результате чего появились "Пережитки древнего миросозерцания у белорусов",
поставили А. Е. Богдановича в один ряд с крупнейшими белорусскими этнографами. Читатели также узнают о жизни этнографа в Несвиже,
о последних днях его сына Максима. Адресовано всем, кто интересуется историей и культурой Беларуси.
Таццяна Шамякіна - Міфалогія і беларуская літаратура
Мастацкая літаратура, Бібліятэка школьніка, 2008. - 391 с.
Кніга створаная на аснове факультатыўнага школьнага курса “Міфалогія і літаратура”, але з разлікам не толькі на школьнікаў,
а і на больш шырокае кола чытачоў — студэнтаў, настаўнікаў, усіх, хто цікавіцца станаўленнем беларускай літаратурнай традыцыі ў
яе анталагічна-міфалагічных вытоках. Упершыню канцэптуальна і шматпланава даследуецца праяўленне ў беларускай класічнай літаратуры
міфапаэтычнага мыслення як структураўтваральнай і тропаўтваральнай парадыгмы мастацкіх твораў. Метад аўтаркі своеасаблівы:
сімбіёз навуковасці і мастацкай інтэрпрэтацыі, што робіць кнігу не столькі вучэбным дапаможнікам, колькі культуралагічным
эсэ з выкарыстаннем надзвычай багатага матэрыялу ў галіне філалогіі.
А. А. Шамак - Міфалогія беларусаў
Мінск : Інстытут культуры Беларусі, 2013. — 256 с.
У кнізе кандыдата гістарычных навук А. Шамака разглядаюцца пытанні даследавання міфалогіі беларусаў, а таксама пададзены тэксты, якія
адлюстроўваюць міфічныя ўяўленні продкаў беларусаў аб будове свету, багах, духах, жывёлах.
Выданне адрасавана шырокаму колу чытачоў, можа быць выкарыстана ў практычнай дзейнасці арганізацый культуры, у адукацыйным працэсе
ўстаноў сістэмы асноўнай і дадатковай адукацыі ў сферы культуры.
Зміцер Скварчэўскі - Па слядах багоў: нарысы беларускай міфалогіі
Мінск : Медысонт, 2019. — 160 с.
Кніга прысвечана міфалогіі і рэлігійнай традыцыі продкаў беларусаў. Разглядаюцца дыскусійныя пытанні існавання пантэона, імёнаў, атрыбутаў
і характарыстык багоў. На падставе фальклорных, гістарычных і шэрагу іншых крыніц вылучаюцца вобразы тутэйшых багоў, якія адпавядаюць
старажытным індаеўрапейскім і з’яўляюцца іх працягам у беларускай фальклорна-міфалагічнай традыцыі.
Выданне прызначана для гісторыкаў, этнографаў, даследчыкаў міфалогіі і рэлігіі, краязнаўцаў, а таксама для шырокага кола чытачоў,
якія цікавяцца традыцыйнай беларускай культурай.
Ян Баршчэўскі - Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях
Мастацкая літаратура, 2005. - 229 с.
Гэтую кнігу без сумніву можна назваць энцыклапедыяй, даведнікам жыцця беларускага народу, яго фальклору, культуры, традыцыяў. У вельмі
даступнай і часта дасціпнай форме аўтар паказвае вераванні жыхароў паўночнай Беларусі, іх спрадвечную прагу да лепшага і адвечную долю
няшчаснікаў. Гісторыі, пераказваемыя з вуснаў у вусны, з пакалення ў пакаленне, пераўтварыліся ў легенды, міфы, паданні, якім свята верылі,
якім падпарадкоўваліся. У фантазіях увесь час блукаюць нядобрыя духі, якія, аднак, служаць злым панам, чараўнікам і ўсім непрыяцелям
простага люду. Апавяданні старых пра розныя здарэнні ў іх народных аповесцях, якія перайшлі ад чалавека да чалавека са старадаўніх
часоў, былі для аўтара гісторыяй гэтае зямлі, характару і пачуццяў беларусаў. Гэтаксама гісторыяй яны з’яўляюцца і для нас сённяшніх.